Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў: Беларусь павінна перастаць караць журналістаў


Міхал Янчук і Жана Літвіна
Міхал Янчук і Жана Літвіна

«Мы зьдзіўленыя абуральным фактам незаконнага абмежаваньня свабоды перамяшчэньня журналістаў Жанны Літвіной, Міхаіла Янчука, Андрэя Дынько і Валянціна Стэфановіча і заклікаем беларускія ўлады неадкладна дазволіць ім выязджаць за мяжу», — заявіла каардынатар КАЖ па справах Эўропы і Цэнтральнай Азіі Ніна Агніанава.

Паводле яе слоў, журналісты — не злачынцы. І беларускія ўлады павінны перастаць іх караць за спробы аб’ектыўна асьвятляць падзеі ў краіне, піша Інтэрфакс.

15 сакавіка беларускія ўлады ня выпусьцілі за мяжу старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Жану Літвіну і афіцыйнага прадстаўніка тэлеканалу «Белсат» у Беларусі Міхала Янчука.

Днём раней памежнікі зсадзілі зь цягніка шэф-рэдактара «Нашай нівы» Андрэя Дынько, які накіроўваўся ў Літву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG