Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» прапануе сьвяткаваць Дзень Волі на плошчы і ў кавярнях


Малады Фронт заклікае паўдзельнічаць у мітынгу 25 сакавіка, які пачнецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы перад Акадэміяй Навук.

«Выйсьці на мітынг сёньня — гэта сьмелы і патрэбны крок. Тым ня менш, мы заклікаем беларусаў сьвяткаваць Дзень Волі ня толькі на мітынгу — кожны можа пайсьці ў адну з кавярняў у цэнтры Менска, запрасіць блізкіх і сяброў, паставіць на стол маленькі бел-чырвона-белы сьцяжок і замовіць любімыя беларускія песьні. Нягледзячы на рэпрэсіі і перасьлед усяго нацыянальнага, нам важна страваць у беларускай сталіцы атмасфэру нашага сапраўднага сьвята!», — гаворыцца ў павемленьні МФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG