Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія паслы хутка вернуцца ў Менск?


Вярхоўны камісар ЭЗ Кэтрын Эштан мяркуе, што амбасадары ЭЗ павінны не пазьней, як у сямідзённы тэрмін, вярнуцца назад у Беларусь.

Пра гэта гаварылася ў Брусэлі падчас нарады па зьнешняй палітыцы ЭЗ з удзелам К.Эштан, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на AFP.

Чакаецца, што наступны тыдзень стане тыднем суцэльных пералётаў амбасадараў ЭЗ. Акрамя вяртаньня адных эўрапейскіх дыпляматаў у Беларусь, іншым, наадварот, належыць цягам тыдня пакінуць Сірыю, да таго, як у Брусэлі адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Зьвязу.

Сустрэча Міністраў замежных справаў ЭЗ прызначаная на 22-23 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG