Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША абмяркоўвае гандлёвыя санкцыі супраць Расеі


Фінансавы камітэт Сэнату ЗША адкрыў слуханьні ў пытаньні зьняцьця абмежаваньняў на гандаль з Расеяй, уведзеных яшчэ ў часы Халоднай вайны.

Гэтыя абмежаваньні, знаныя як "папраўка Джэксана-Вэніка", накладаюць абмежаваньні на гандаль амэрыканскіх суб'ектаў з краінамі, якія перашкаджаюць эміграцыі сваіх грамадзян.

У дачыненьні да пасьлясавецкай Расеі гэтая папраўка не ўжываецца, але пытаньне аб працягу яе неўжываньня мусіць штогод ставіцца на галасаваньне ў Кангрэсе ЗША.

Прыхільнікі сталай адмены папраўкі ў дачыненьні да Расеі, сярод якіх – адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы, указваюць на тое, што гэта паспрыяе паляпшэньню расейскага дзелавога клімату. Апанэнты мяркуюць, што магчымасьць эканамічных санкцыяў супраць Расеі трэба пакінуць у якасьці рычагу ўплыву на Маскву ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG