Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, сказала, што апошнія выпадкі абмежаваньня беларускімі ўладамі свабоды перамяшчэньня для апазыцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці выклікалі занепакоенасьць у Брусэлі.

«Наша пазыцыя даўно ясная. Мы лічым, што ўсялякі перасьлед апазыцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі павінен быць спынены. Гэта таксама ўключае абмежаваньні свабоды перамяшчэньня для апазыцыі. Нельга забараняць людзям свабодна перамяшчацца. Гэта адна з прычынаў нашай занепакоенасьці,» — сказала Кацыянчыч карэспандэнту нашага радыё.

Кацыянчыч нагадала, што сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на чарговай сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу, 23 сакавіка.

«Мы працягваем уважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Беларусь зноў стане на парадку дня пасяджэньня Рады замежных справаў Эўразьвязу на наступным тыдні, у пятніцу 23 сакавіка. Міністры замежных справаў разгледзяць далейшыя абмежавальныя захады як важны інструмэнт ціску на беларускія ўлады».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG