Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна — галоўныя госьці кірмашу ў Ляйпцыгу


Фота зь леташняга кірмашу ў Ляйпцыгу.
Фота зь леташняга кірмашу ў Ляйпцыгу.

Сёньня ў Ляйпцыгу адкрываецца традыцыйны кніжны кірмаш, дзе можна будзе пабачыць каля 100 тысяч новых выданьняў. Сёлета ўвага арганізатараў і гасьцей скіраваная ва ўсходнім кірунку.

Дэвізам сёлетняй выставы-кірмашу, якая працягнецца да 18 сакавіка, сталі крыху перафразаваныя словы Эрыха-Марыі-Рэмарка «На ўсходнім фронце шмат пераменаў» («Aus dem Osten viel Neues» па аналёгіі з назвай раману «Im Westen nichts Neues» — «На заходнім фронце безь пераменаў»).

Як адзначыў дырэктар выставы, сёлета яе шматлікія госьці-наведнікі, ня толькі чытачы, але і выдаўцы, змогуць адкрыць для сябе творы і імёны таленавітых беларускіх, украінскіх ды польскіх літаратараў. Сярод запрошаных зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч, Вольга Гапеева, Альгерд Бахарэвіч, Зьміцер Вішнёў, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч

У Ляйпцыгу знаходзіцца і карэспандэнт Свабоды Сяргей Шупа. Яго рэпартажу мы чакаем у вечаровым эфіры, кароткія апэратыўныя яго паведамленьні будуць зьяўляцца на нашых старонках у Фэйсбуку і Твітэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG