Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёнінг заклікае не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды


Маркус Лёнінг

Маркус Лёнінг

У сувязі з рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі не прымяняць памілаваньне да асуджаных на сьмяротнае пакараньне Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ўпаўнаважаны па правах чалавека Нямеччыны Маркус Лёнінг сёньня заявіў:

«З узрушэньнем я даведаўся пра адмову ў памілаваньні асуджаных на сьмяротнае пакараньне Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Я настойліва заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку не прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананьне.

Сьмяротнае пакараньне нельга апраўдаць ні з этычнага, ні з палітыка-прававога пункту гледжаньня. Яно ня ёсьць адэкватным сродкам у барацьбе са злачыннасьцю. Ніколі немагчыма выключыць судовыя памылкі. Беларускае кіраўніцтва павінна ўвесьці мараторый на прымяненьне сьмяротнага пакараньня з мэтай яго далейшай канчатковай адмены».
XS
SM
MD
LG