Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту заклікае пакінуць Кавалёва і Канавалава жывых


Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц зьвярнуўся з заклікам да Аляксандра Лукашэнкі пакінуць Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава ў жывых.

«Я быў глыбока засмучаны, даведаўшыся, што прэзыдэнт Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, якія былі прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня за выбух ў Менскім мэтро. Іх засудзілі, нягледзячы на сур’ёзныя сумневы што да іх ролі ў гэтай трагічнай падзеі. На думку арганізацый правоў чалавека, суд над імі не адпавядаў міжнародным стандартам. Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне. Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца незваротным, бесчалавечным і зьняважлівым для годнасьці. Эўрапейскі парлямэнт выступае супраць яго ва ўсіх выпадках. Я заклікаю Беларусь, апошнюю краіну ў Эўропе, якая да гэтага часу выкарыстоўвае яго, увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне», — сказаў Шульц у закліку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG