Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак нарадзіўся 1 верасьня 1967 году. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

З 1990 па 1996 гг. працаваў юрыдычным кансультантам шэрагу арганізацыяў.

З 1991 г. — сябра БСДП, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх мерапрыемстваў і дзеяньняў, накіраваных на ўмацаваньне і разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў на лякальным (г. Пінск) і агульнанацыянальным узроўнях.

У 1996 г. арганізаваў Пінскае аддзяленьне БХК. З 1997 г. працуе ў цэнтральным офісе БХК у Менску, удзельнічаў у дзясятках судовых працэсаў, у грамадзкіх дзеяньнях для абароны правоў асобаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў і самавольства ўлады.

1997–2006 гг. — выканаўчы дырэктар БХК. У 2007 г. абраны намесьнікам старшыні БХК. У 2008 г. абраны старшынём БХК.

Жанаты, мае дачку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG