Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс. Ці выкананы прысуд Канавалаву і Кавалёву?


Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў

Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў

Аляксандар Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім мэтро. Прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка дзяржавы пісаў адзін Кавалёў. Адразу ж пасьля абвяшчэньня рашэньня Лукашэнкі аб непамілаваньні ў СМІ зьявіліся меркаваньні, што ў гэтым вінаватыя праваабаронцы, якія ціснулі на кіраўніка дзяржавы, і якія ўцягнулі маці Кавалёва ў палітычныя гульні, і якая вяла сябе занадта актыўна, выступаючы ў Брусэлі, Варшаве.

Чаму да Кавалёва не дапускаюць адваката? Ці маглі ўжо выканаць прысуд?

Падрабязнасьці і камэнтары — пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.


Былы палкоўнік вайсковага спэцназу Ўладзімер Барадач: «Фактычна людзей не расстрэльваюць, а забіваюць — калі ўлічыць, што да канца не расьсьледаваныя ўсе абставіны злачынства, не высьветлены тыя, хто замовіў гэтае злачынства, хто яго арганізаваў і выканаў. Раней я ўжо казаў, што лічу Канавалава і Кавалёва сьмяротнікамі, што ім ня жыць. Але, улічваючы шырокі рэзананс, як міжнародны, гэтак і ўнутраны, я ўсё ж думаў, што хаця б Кавалёў будзе памілаваны…»

Праваабаронца Людміла Гразнова: «…Тыя, хто датычны да гэтага злачынства, да гэтага выбуху, яны хаваюць канцы ў ваду, хаваюць доказы, яны спадзяюцца пазьбегнуць адказнасьці. Але, мяркую, ім ня ўдасца застацца ўбаку. Бо шмат чаго ведаюць людзі, шмат чаго ёсьць у інтэрнэце, ёсьць сьведкі і калісьці будзе сапраўдны суд».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG