Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг ад Мірона — да Дня Канстытуцыі


Мінулай ноччу бел-чырвона-белы сьцяг залунаў на цеплатрасе над ажыўленай вуліцай Максіма Горкага, ля чыгуначнага пуцеправоду менскай веткі.

Сьцяг быў прымацаваны такім чынам, што яго было відаць кіроўцам і пасажырам грамадзкага транспарту — гэта прамысловы раён Віцебску, і шмат хто мог мачыць нацыянальны сымбаль па дарозе на працу.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка з такім тэкстам:

«Гарантам нашай незалежнасьці зьяўлялася легітымная канстытуцыя 1994 году. Антыканстытуцыйны пераварот у лістападзе 1996 году быў д’ябальскай падрыхтоўкай да аншлюсу Беларусі. Пакуль ня позна, трэба яднаць усе беларускія сілы пад сьцягам легітымнай Канстытуцыі 1994 году. Мірон».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG