Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці 25 сакавіка будзе гульня «БНР-Берасьце»


Вайсковыя могілкі ў Берасьці, дзе пахаваныя жаўнеры арміі Булак-Балаховіча.

Вайсковыя могілкі ў Берасьці, дзе пахаваныя жаўнеры арміі Булак-Балаховіча.

Гульня «БНР-Берасьце» з пошукам таемных кропак плянуецца 25 сакавіка ў Берасьці. З ініцыятывай яе правядзеньня выступіла агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» і Моладзь БНФ.

Акрамя гэтага, плянуецца традыцыйнае ўскладаньне кветак да магілы берасьцейскага дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Адама Трыпуса, да помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Плянуецца ўшанаваць памяць жаўнераў арміі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, могілкі якіх ёсьць у Берасьці.

Кіраўнік «Дзедзіча» Зьміцер Шыманскі кажа, што такім чынам адзначыўшы Дзень Волі, можна пазьбегнуць непатрэбных канфліктаў зь міліцыяй:

«Бо міліцыя ж звычайна адсочвае 25 сакавіка, каб не зьяўляліся сьцягі, расьцяжкі і гэтак далей. Таму мы вырашылі адзначыць у такім фармаце, каб удзельнікам сьвята можна было пазьбегнуць непатрэбных разборак зь міліцыяй.»

Пасьля ўскладаньня кветак да магілы Адама Трыпуса распачнецца гульня «БНР-Берасьце». Удзельнікі будуць дзяліцца на невялікія каманды па 3-5 чалавек і шукаць таемныя пункты ў горадзе. Прычым, запэўнілі арганізатары, для пасьпяховага праходжаньня этапаў гульні ўдзельнікам спатрэбяцца пэўныя веды з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG