Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ: Канавалаву і Кавалёву адмоўлена ў памілаваньні


Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў

Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў

Лукашэнка адмовіўся памілаваць Канавалава і Кавалёва. Гэта інфармацыя прагучала прыканцы праграмы «Панарама» першага беларускага тэлеканалу.

Было сказана, што такое рашэньне прынятае ў сувязі з выключнай небясьпекай і цяжарам наступстваў для грамадзтва ад учыненых злачынстваў.

Летась 11 красавіка на «Кастрычніцкай» станцыі мэтро спрацавала выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацьвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпелі больш як 300 чалавек.

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня.

Любоў Кавалёва пасьля вынясеньня прысуду.

Любоў Кавалёва пасьля вынясеньня прысуду.

Маці Ўладзіслава Кавалёва ад «Свабоды» даведалася аб рашэньні Аляксандра Лукашэнкі:

«Я на працы, я не магла чуць тэлебачаньне. А што здарылася? А-a-a-a-a. Адмовіў абодвум? Лукашэнка сёньня разгледзеў?».

Пасьля гэтага ў трубцы загучалі гудкі…

Рашэньне Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб:

«Я прытрымліваюся сваіх поглядаў, якія выказваў і раней — супраць сьмяротнга пакараньня за злачынства.

Таму што і памылкі могуць быць судовыя. Але галоўнае тое, што ўлада, якая прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд, яна не дае жыцьця чалавеку. Яна забірае жыцьцё ў чалавека. Гэта — няправільна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG