Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікам і студэнтам у Менску ад чэрвеня адменяць бясплатны праезд


Ад 1 чэрвеня ў Менску будзе адменены бясплатны праезд у грамадзкім транспарце для школьнікаў і студэнтаў.

Пра гэта сёньня заявіў старшыня гарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Ён патлумачыў, што бальшыня школьнікаў выяжджае летам за горад, а са студэнтаў шмат хто ўладкоўваецца на працу. Старшыня Менгарвыканкаму сказаў, што пакуль ня вырашана, ці будуць гэтыя захады часовымі, толькі на лета, альбо бясплатны праезд скасуюць увогуле.

Мікалай Ладуцька таксама паведаміў, што гарвыканкам ініцыюе падвышэньне тарыфаў на праезд пасажыраў у гарадзкім грамадзкім транспарце. У 2011 годзе тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце карэктаваліся чатыры разы. Апошні раз гэта здарылася 1 лістапада, калі кошт квітка падрос ад 950 рублёў да 1300.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG