Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў зьвернецца ў справе Сяргея Каваленкі да Ўладзімера Лукіна, ўпаўнаважанага ў правах чалавека Расеі і да Міхаіла Фядотава, старшыні Рады пры прэзыдэнце Расеі.

Ён закліча іх зьвярнуцца да кіраўніцтва Расеі, якое ў сваю чаргу заклікала б Лукашэнку вызваліць Сяргея Каваленку.

Пра гэта Сяргей Кавалёў сказаў сёньня Радыё Свабода. У свой час, дзякуючы ў тым ліку і звароту Кавалёва да Лукіна, Барыс Ельцын дамогся ад Лукашэнкі вызваленьня галадоўнікаў Хадыкі і Сіўчыка з турмы ў 1996 годзе.

Сёньня Сяргей Кавалёў – госьць «Вынікаў дня», перадача пачынаецца а 22 гадзіне.

Сяргей Кавалёў – савецкі дысыдэнт, удзельнік праваабарончага руху ў СССР і постсавецкай Расеі, расейскі палітычны і грамадзкі дзяяч. Ён быў упаўнаважаным у правах чалавека ў Расеі ў 1994-1995 гадах. Адзін з аўтараў Расейскай Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна (1991) і 2-й главы Канстытуцыі Расеі – «Правы і свабоды чалавека і грамадзяніна» (1993). Старшыня Расейскага гісторыка-асьветніцкага і праваабарончага таварыства «Мэмарыял», прэзыдэнт арганізацыі «Інстытут правоў чалавека».

Пры вынікі звароту Сяргея Кавалёва мы паведамім пазьней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG