Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты хочуць рабіць ператрус у машыне Сяргея Парсюкевіча


Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

Алену Каваленку зь сямімесячнай дачкой і траіх віцебскіх актывістаў апыталі ў Першамайскім РАУС і абвясьцілі, што яны вольныя. Аднак усе па-ранейшаму застаюцца разам у затрыманым аўтамабілі.

Сяргей Парсюкевіч апавёў, што супрацоўнікі Першамайскага РАУС паехалі па санкцыю на ператрус, які хочуць зрабіць у ягонай машыне:

«Цяпер у машыне знаходзіцца і Алена Каваленка з дачкой — бо як яна будзе дабірацца адсюль дахаты, гэта далёка, — і ўсе астатнія затрыманыя. Я адмовіўся добраахвотна паказваць, што ў маёй машыне, няхай усё будзе паводле закону!»

На спадара Парсюкевіча склалі пратакол за тое, што яго пасажыры нібыта не былі прышпіленыя. Але ён цьвердзіць, што гэта няпраўда — што нават на задніх сядзеньнях на ўсялякі выпадак усе прышпіліліся.

Каля трэцяй гадзіны дня ягоную машыну затрымалі супрацоўнікі ДАІ, якія заявілі, што ў Сяргея Парсюкевіча пратэрмінаваная аптэчка. І хоць гэта не пацьвердзілася, машыну і пасажыраў з кіроўцам адканваявалі ў Першамайскі РАУС.

Актывісты не выключаюць, што затрыманьне зьвязанае з падзеямі 10 сакавіка, калі жонка Сяргея Каваленкі разам зь дзецьмі і віцебскімі актывістамі зладзілі пікет за вызваленьне палітвязьня.
XS
SM
MD
LG