Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс дапамагае быць заўжды ў форме


Якім чынам забавы пад коўдрай дапамагаюць страчваць лішнія калёрыі?

1. Актыўны сэкс патрабуе вельмі шмат энэргіі. Замест таго, каб проста ляжаць побач і глядзець сэрыялы, страчваючы ўсяго па 70 калёрый за гадзіну, можна заняцца больш захапляльным практыкаваньнем. Усяго 25 хвілінаў сэксу — зь іх 10 на папярэднія пяшчоты, а 15 на асноўнае дзеяньне — спальваюць 88 калёрый, калі вы жанчына вагой 65 кг, і 106 калёрый, калі вы мужчына вагой 80 кг. Гэта прыблізна столькі ж, колькі б вы скінулі пасьля занятку на велатрэнажоры. Спрабуючы новыя пазыцыі, якія вымагаюць фізычнага напружаньня і эквілібрыстыкі, вы будзеце страчваць калёрыі яшчэ больш эфэктыўна. Другі раўнд замацуе вашу перамогу над празьмернай вагой.

2. Сэкс стрымлівае апэтыт. Рэгулярны сэкс стрымлівае выпрацоўку картызолу, гармону страху, які прымушае арганізм назапашваць калёрыі перад адчуваньнем небясьпекі і выклікае нездаровы апэтыт. Здаровае полавае жыцьцё зьніжае артэрыяльны ціск і дазваляе змагацца са стрэсам нават у самых непрадказальных сытуацыях. І вы застаяцеся спакойным, замест таго, каб на нэрвах зьнішчаць чарговы пачак крэкераў. Такім чынам сэкс надае вам упэўненасьці ў сабе без пячэнек-антыдэпрэсантаў. Зірніце таксама, якім чынам навукоўцы ўсталявалі ўплыў сэксу на стрэс.

3. Сэкс можа падвоіць страту лішняй вагі. Калі вы не высыпаецеся — ці то паглыблены ў працу, ці то пакутуеце ад бяссоньніцы, вы будзеце набіраць вагу, нягледзячы ні на якія дыеты. А сэкс перад сном спрыяе выпрацоўцы гармону аксытацыну, які адказвае за спакой, расслабленьне і сон. Нават моцныя ды пяшчотныя абдымкі могуць выклікаць дастатковую дозу аксытацыну для спакойнага сну.

4. Сэкс можа быць стымулам для ўтрыманьня дыеты. Паляпшаючы ўласны выгляд у люстэрку, вы паляпшаеце ўласную самаацэнку, якая, у сваю чаргу, у разы павялічвае вашы шанцы на сэкс. Тут і праяўляецца ўзаемасувязь паміж сэксам і прывабным целам: прывабнае цела выклікае сэксуальнае жаданьне, а сэкс дазваляе ўтрымліваць цела ў спартыўнай форме, падабацца сабе і супрацьлегламу полу.

5. Страта вагі можа адбіцца на якасьці сэксу. Вы можаце заўважыць скачок сэксуальнай актыўнасьці. Нават нязначная страта вагі можа выклікаць уздым узроўню тэстастэрону і спыніць разьвіцьцё эрэктыльнай дысфункцыі ў мужчынаў. У жанчын падчас страты лішніх кіляграмаў назіраецца больш актыўнае ўзбуджэньне, глыбокі ці падоўжаны аргазм.

І яшчэ адзін бонус. Ранішні сэкс можа вызваліць вас ад прабежкі ці дазволіць вам зьесьці смачную булачку на сьняданак, што ня дадасьць лішніх сантымэтраў да вашай таліі. А гэта яшчэ больш асалоды ў вашым жыцьці!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG