Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны сёньня зноў адмовіўся дэкрыміналізаваць артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх асуджаная экс-прэм’ер, лідэр апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка.

Вярхоўная Рада ня ўнесла ў парадак дня адпаведны праект закона,
прапанаваны «Бацькаўшчынай». Як і раней, супраць унясеньня
зьменаў у крымінальнае заканадаўства выступілі члены кіруючай Партыі рэгіёнаў.

Раней прэзыдэнт краіны Віктар Януковіч паабяцаў сусьветнай супольнасьці, што два артыкулы, па якіх асуджаная Цімашэнка, будуць «больш
адпавядаць эўрапейскім стандартам ».

Блёк Юліі Цімашэнкі, кіруючыся рэзалюцыяй Парлямэнцкай асамблеі
Рады Эўропы, настойвае на выключэньні зь пераліку службовых асоб,
якія могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па артыкулах 364 і 365, прэзыдэнта, прэм’ера і міністраў. Яны прапануюць перайменаваць арт. 364 замест «злоўжываньне ўладай» — «злоўжываньне паўнамоцтвамі», а ў артыкуле арт. 365 КК замест «перавышэньне ўлады» — пісаць «перавышэньне паўнамоцтваў».

Летась у кастрычніку Пячэрскі райсуд Кіеву прысудзіў Цімашэнку да 7 гадоў зьняволеньня за перавышэньне ўлады пры падпісаньні газавых пагадненьняў з Расеяй . Цяпер Цімашэнка знаходзіцца ў Качаноўскі папраўчай калёніі ў Харкаве.

17 студзеня на Ўкраіне ўступіў у сілу закон аб гуманізацыі
адказнасьці за правапарушэньні ў сфэры гаспадарчай дзейнасьці.
Згодна з законам, за злачынствы ў гаспадарчай сфэры замест пазбаўленьня волі ўводзяцца штрафы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG