Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт Генадзь Бураўкін перакананы, што Сяргей Каваленка сьвядома ідзе на пакуты, гатовы нават на сьмерць, адстойваючы свае перакананьні, дарагія для многіх беларусаў, што ня можа не выклікаць і павагі, і страху за яго жыцьцё.

Беларуская ўлада бязьлітасная, яна ня слухае сваіх грамадзян і не ідзе на кампраміс, таму знайсьці выйсьце цяжка, кажа спадар Бураўкін:

«Адзінае, на што ў мяне ёсьць нейкая слабая надзея, — што, можа, удасца нашых высокіх кіраўнікоў, генэралаў і чыноўнікаў, якія вельмі любяць сваіх грамадзян садзіць за краты, прымусіць воляю высокіх людзей, міжнародных аўтарытэтаў, воляю аўтарытэтаў Расеі, якіх вельмі баяцца нашыя гаспадары жыцьця».

Генадзь Бураўкін спадзяецца, што калі б да беларускага кіраўніцтва зьвярнуўся Ўладзімер Пуцін у справе выратаваньня жыцьця Каваленку, можа, яго паслухалі б.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG