Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне адбылося каля так званага «сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна, дзе апазыцыянэр штодня распаўсюджвае незалежную прэсу. Спадара Хамайду завезьлі ў Чыгуначны РАУС.

Прычынаў затрыманьня спадару Хамайду не патлумачылі, і толькі па дарозе ў пастарунак ён даведаўся, што яго вязуць, «каб спраўдзіць асобу». Апазыцыянэр зазначыў, што працэс затрыманьня здымаў міліцэйскі відэаапэратар:

«Апошні раз мяне затрымлівалі хіба мінулай восеньню, а з тае пары не чапалі. Зь якой нагоды затрымалі сёньня — ня ведаю. Адно што магу дадаць: учора да мяне прычапіўся нейкі малады чалавек, пакуль мы размаўлялі са старшынём абласной рады ТБМ спадаром Навумчыкам. Хлопец гадоў пад 30, апрануты ў чырвоную куртку, пачаў крычаць, што „апазыцыю трэба тапіць“, і спрабаваў сарваць бел-чырвона-белую стужку, што прымацавана каля майго століка. Суняўся маладзён толькі тады, калі мы прыгразілі выклікаць міліцыю. Верагодна, учора гэта была нейкая правакацыя, таму сёньня — такі працяг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG