Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера на «Свабодзе» — «Дыягназ: Бісмарк»


Віталь Калгін

Віталь Калгін

14 сакавіка, а 21:25 на тэлеканале «Белсат» — прэм’ера фільму Аляксандра Матафонава «Дыягназ: Бісмарк». А апоўначы фільм можна будзе паглядзець на сайце «Свабоды».

Фільм прысьвечаны беларускаму мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псэўданімам Бісмарк.

Якую цану трэба плаціць, калі ты не такі, як усе?

Што ўяўляе зь сябе Віталь Калгін як мастак і як чалавек?

Што стала прычынаю зьмяшчэньня мастака ў псыхіятрычную клініку?

Што чакае яго ў будучыні?

Адказы на гэтыя пытаньні пастараліся знайсьці аўтары фільму ў ягоных малюнках, у архіўных здымках, у гутарках з жонкаю, сябрамі, калегамі-мастакамі ды мастацтвазнаўцамі.
XS
SM
MD
LG