Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Дазволілі пікет за даступнае жытло


Лявонці Чыпурных

Лявонці Чыпурных

Актывіст партыі левых «Справядлівы сьвет» Лявонці Чыпурных атрымаў дазвол гарвыканкаму на правядзеньне пікету супраць недаступнасьці жыльля.

Акцыя адбудзецца 17 сакавіка з 12-й да 13-й гадзіны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасьці.

Пры гэтым у дакумэнце не агаворана, што спадар Чыпурных павінен заключаць дамовы з камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыяй.

Чыпурных: «Калі б мы не пісалі, не дабіваліся, то ўлады і не пайшлі б насустрач. З гэтага вынікае, што трэба на ўлады ўзьдзейнічаць. Дый і чаго ж ім баяцца? На гэтым пікеце нічога ж грандыёзнага ня будзе. Ну буду я, буду раздаваць улёткі, калі нехта зьвернецца, то патлумачу сэнс пратэсту. Буду там проста стаяць, бо ня мае сэнсу крычаць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў».

Заяўнік пікету лічыць, што вельмі шмат людзей сутыкаюцца з тым, што набыць жытло немагчыма праз высокія цэны, крэдыты й высокія працэнты.
XS
SM
MD
LG