Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сяргея Каваленкі едзе на спатканьне зь ім


Лідзія Каваленка

Лідзія Каваленка

Лідзія Каваленка едзе зь Віцебску, каб сустрэцца з сынам у турме на Валадарскага.

Яна атрымала дазвол на сустрэчу і плянуе, што ў другой палове дня наведае Сяргея Каваленку.

Намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі какіраваў Генэральную пракуратуру заяву адносна Сяргея Каваленкі.

У сваёй заяве Беленькі нагадаў супрацоўнікам пракуратуры пра іх пэрсанальную адказнасьць за тое, што можа здарыцца зь Сяргеем Каваленкам.

Паводле стану на 12 сакавіка Сяргей Каваленка важыў 51 кіляграм, тэмпэратура цела была 35,2 градусы. Новых зьвестак пра здароўе сваякі Каваленкі ня маюць.

Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку 19 сьнежня, потым рабіў перапынак, а бесьперапынна трымае яе ад 8 лютага.

Яго асудзілі на 2 гады і 1 месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якой яго пакаралі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Сачыце за разьвіцьцём падзеі на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG