Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 14 сакавіка цукар-пясок, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку ад 500 грамаў да 1 кіляграма даражэе да 7500 рублёў за кіляграм (на 7,1%).

А цана цукру, упакаванага ў мяхі 25-50 кг, падымаецца на 7 тысяч рублёў за кіляграм (9,4%).

Такое рашэньне прыняло Міністэрства эканомікі 13 сакавіка.

Гэта першае падаражэньне цукру ў 2012 годзе. Летась цукар даражэў 5 разоў, нагадвае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG