Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 14 сакавіка цана аднаго літру бэнзыну Нармаль-80 — 5700 рублёў, АІ-92 — 6000 рублёў, АІ-95 — 6450, дызэльнае паліва каштуе 6600 рублёў.

«Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены ў сувязі ростам каціровак кошту нафты ў сакавіку 2012 году ў параўнаньні са сьнежнем 2011 году на 17%, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэньня цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў», — тлумачыць Белнафтахім у сваёй заяве.

Гэта першае павышэньне цэнаў на нафтапрадукты ў 2012 годзе. Летась бэнзын і дызэльнае паліва даражэлі 11 разоў і адзін раз таньнелі. За год кошты вырасьлі прыкладна ў 2 разы, нагадвае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG