Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю з галадоўкай Сяргея Каваленкі камэнтуе былы кандыдат у прэзыдэнты і былы палітвязень Аляксандар Казулін, які ў свой час за кратамі таксама трымаў працяглую галадоўку.

Дракахруст: Аляксандар, зараз Сяргей Каваленка трымае працяглую галадоўку, ён губляе вагу і знаходзіцца на мяжы сьмерці. Улады, здаецца, не зьбіраюцца выконваць яго патрабаваньні. На ваш погляд, што тут можна было б зрабіць, каб усё ж такі ўратаваць яго жыцьцё?

Казулін: Трэба размаўляць зь ім. Калі чалавек прыняў такое рашэньне і ідзе да канца, то, зразумела, такое рашэньне выклікае павагу. Але па тым, што я разумею і што ведаю пра стан здароўя Каваленкі, гэта зараз справа дзесяці дзён, максымум двух тыдняў. Ня больш.

Дракахруст: Калі вы галадалі, што вас пераканала спыніць яе?
Жыцьцё ў нашай краіне практычна нічога не каштуе.

Казулін: Я спыніў галадоўку, калі было выкананае маё патрабаваньне — каб адна з краін-сябраў Рады бясьпекі ААН паставілі пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі на разгляд Рады. Гэта было адзінае маё патрабаваньне. Калі ЗША гэтае патрабаваньне выканалі, усё стала на свае месцы, і я меў магчымасьць спыніць галадоўку.

Дракахруст: А калі б не выканалі, вы б галадалі да сьмерці, прабачце за пытаньне?

Казулін: Так.

Дракахруст: А як вы мяркуеце, беларускія ўлады могуць дапусьціць, каб Каваленка памёр?

Казулін: З таго, што зараз мы бачым — я мяркую, што так. Мне падаецца, што беларускім ўладам нават карысна, каб Каваленка ішоў да канца і памёр. Гэта можа быць вельмі сур’ёзным урокам для ўсіх астатніх. Мы ж бачым, што жыцьцё ў нашай краіне практычна нічога не каштуе.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG