Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцэйскія вычварэнцы з Казані затрыманыя


Былы паліцэйскі Ільшат Гарыфулін

Былы паліцэйскі Ільшат Гарыфулін

У Казані сьледзтва выставіла абвінавачваньне Ільшату Гарыфуліну, аднаму зь пяці затрыманых сёньня былых паліцэйскіх, якіх падазраюць у катаваньнях мясцовага жыхара, што прывялі да яго сьмерці.

Гарыфуліну інкрымінуецца перавышэньне паўнамоцтваў і службовы падлог. Ён ужо прызнаў сваю віну, паведамляюць ва ўправе Сьледчага камітэту па Татарстане.

Жыхар Казані Сяргей Назараў быў затрыманы 9 сакавіка паводле падазрэньня ў хуліганстве. З аддзелу паліцыі «Далёкі», куды яго даставілі, 52-гадовы Назараў быў шпіталізаваны і памёр у шпіталі, пасьпеўшы аднак паведаміць сваякам, што яго зьбілі і згвалцілі бутэлькай супрацоўнікі МУС.

Паводле папярэдніх дадзеных судова-мэдыцынскай экспэртызы, загінулы ня змог бы сам нанесьці сабе траўмы, якія сталі прычынай сьмерці.

Напярэдадні кіраўнік МУС Татарстану Асгат Сафараў звольніў падазраваных у злачынстве і кіраўнікоў мясцовага аддзяленьня міліцыі, дзе адбылося надзвычайнае здарэньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG