Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія па памілаваньні не разгалошвае рашэньне адноcна Канавалава і Кавалёва


Камісія па памілаваньні пры прэзыдэнце разгледзела пытаньне адносна Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, асуджаных да сьмяротнага пакараньня за тэракт у менскім мэтро.

Сябра камісіі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка распавёў карэспандэнту Свабоды:

«Рашэньне камісіі накшталт рашэньню судзьдзі ў дарадчым пакоі. Таму як і судзьдзя ня можа разгалошваць свайго рашэньня да вынясеньня прысуду, гэтак жа і камісія ня можа разгалошваць да рашэньня прэзыдэнта. Рашэньне мае рэкамэндацыйны характар. Якое будзе рашэньне, гэта знаходзіцца ў кампэтэнцыі прэзыдэнта».

Маці Ўладзіслава Кавалёва сказала, што ёй нічога не паведамілі пра пасяджэньне камісіі.

«Атрымліваецца, што рашэньне прынятае без разгляду наглядных скаргаў. Бо яшчэ не пададзеныя наглядныя скаргі. Мы яшчэ толькі падпісалі пагадненьне з адвакатам і ён пойдзе да Ўлада, будуць падаваць наглядную скаргу».

16 лютага Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Эўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG