Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самасейка адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра камісію па памілаваньні


13 сакавіка сябра Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра тое, што днямі нібыта адбылося паседжаньне камісіі па памілаваньні, якая дзейнічае пры кіраўніку дзяржавы, і на гэтым паседжаньні былі разгледжаныя прашэньні аб памілаваньні Андрэя Саньнікава, Дзьмітрыя Бандарэнкі, а таксама Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага за пасобніцтва ў тэрарызьме да сьмяротнага пакараньня.


«Я не пацьвердзіў карэспандэнту, які мне званіў, што такое паседжаньне адбылося. І адносна Саньнікава, Бандарэнкі і Кавалёва ад камэнтару адмовіўся», — паведаміў Мікалай Самасейка для Радыё Свабода.

У склад камісіі па памілаваньні пры Аляксандру Лукашэнку ўваходзяць таксама шэраг міністраў, генпракурор, старшыня Вярхоўнага суду ды іншыя службовыя асобы.

Пакуль няма пацьверджаньня зьвестак пра паседжаньне гэтай камісіі, якое нібыта днямі адбылося. Калі прашэньні Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і Ўладзіслава Кавалёва сапраўды разгледжаныя, канчатковае рашэньне пра іхні лёс засталося прыняць Аляксандру Лукашэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG