Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскага журналіста Зьмітра Кісяля выклікаюць у пракуратуру


Зьміцер Кісель
Зьміцер Кісель

Берасьцейскі незалежны журналіст Зьміцер Кісель, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», атрымаў позву ў абласную пракуратуру на 19 сакавіка.

Спадар Кісель кажа, што гэта зьвязана зь яго журналісцкай дзейнасьцю.

Раніцай 13 сакавіка журналіст атрымаў позву, а потым яму патэлефанавалі з пракуратуры, паведаміўшы, што хочуць распытаць яго наконт некаторых матэрыялаў. Кісель кажа, што яму патлумачылі, што ў гэтых матэрыялах ёсьць парушэньні заканадаўства.

«Першы выклік быў у 2009 годзе. Тады гэта было зьвязана з працай без акрэдытацыі. На той момант вынесьлі папярэджаньне і запатрабавалі альбо спыніць дзейнасьць, альбо атрымаць акрэдытацыю. Толькі дзе ж яе атрымаць? Рэдакцыя пісала лісты, дый супрацоўнікі „Радыё Рацыя“ асабіста зьвярталіся ў Міністэрства інфармацыі. Лічу, што гэта зноў выклікаюць па працы без акрэдытацыі, толькі на дадатак цяпер іх цікавяць нейкія публікацыі. Мо яны проста празь нейкія публікацыі зноў выйшлі на мяне...», — кажа Кісель.

Раней пракуратура вынесла папярэджаньні гарадзенскім карэспандэнтам «Рацыі» Віктару Парфёненку і Гражыне Шалкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG