Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя канкурэнтаздольныя гарады: Нью-Ёрк, Лёндан, Сынгапур


Паводле досьледу экспэртаў брытанскага тыднёвіка The Economist, найбольшую здольнасьць прыцягненьня капіталу, інвэстыцый, чалавечых талентаў і турыстаў з усіх гарадоў сьвету мае Нью-Ёрк.

Другое месца ў гэтым рэйтынгу займае Лёндан, а трэцяе — Сынгапур. Ганконг і Парыж разьдзяляюць чацьвёртае месца.

Досьлед, які меў на меце вызначыць гэтак званы «глябальны індэкс канкурэнтаздольнасьці гарадоў», клясыфікаваў 120 вялікіх гарадоў сьвету. На жаль, у гэтым рэйтынгу няма Менску.

Найбліжэйшыя да Менску гарады былі клясыфікаваныя на наступных месцах: Бэрлін — 31, Прага — 46, Варшава — 53, Масква — 58, Кракаў — 66, Кіеў — 108.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG