Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуская і шатляндзкая — мовы ў цені глябальных моваў»


Тэме будучыні беларускай і шатляндзкай моваў будзе прысьвечаная навуковая канфэрэнцыя, якая пройдзе 15 сакавіка ў Эдынбургу.

Канфэрэнцыя арганізаваная Эдынбурскім унівэрсытэтам, а таксама тамтэйшым расейскім цэнтрам княгіні Дашкавай.

Навукоўцы абмяркуюць пытаньні моўнай сытуацыі ў Шатляндыі і Беларусі.

У канфэрэнцыі, сярод іншых, возьмуць удзел шатляндзкія прафэсары Дру Скот і Дэрык МакКлюр, складальніца шатляндзкіх слоўнікаў Крыстына Робінсан зь Вялікай Брытаніі, амэрыканскі лінгвіст Курт Вулхайзэр, беларускія выкладчыкі Зінаіда Харытончык (Менскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), Алена Гапава (унівэрсытэт Заходняга Мічыгану, ЗША), а таксама амбасадар Беларусі ў Вялікай Брытаніі Аляксандар Міхневіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG