Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў, якія паехалі на расейскі Далёкі Ўсход працаваць у сэзон перапрацоўкі лаcося, не забясьпечылі годнымі ўмовамі пражываньня і падманулі з заробкам.

Курыльскі рыбакамбінат «Астраўны» праз маскоўскае кадравае агенцтва адабраў летась каля 40 грамадзянаў Беларусі для перапрацоўкі рыбы.

На высьпе Шакатан беларусаў замест абяцанага інтэрната пасялілі на карабель і забралі дакумэнты. Кіраўніцтва кампаніі патлумачыла ім, што на Шыкатане няма пашпартыста, таму пячаткі пра рэгістрацыю трэба ставіць у іншым горадзе.

Пасьля двух месяцаў працы мігрантам заплацілі за ўсё па 8000 расейскіх рублёў.

Такая інфармацыя прагучала на пасяджэньні міжведамаснай камісіі (МВК), Сахалінскай вобласьці па пытаньнях прыцягненьня і выкарыстаньня замежных работнікаў.

Юрыст рыбакамбінату, які прысутнічаў на паседжаньні, кажа, што пашпарты беларусам ужо вярнулі. А што да заробкаў, то паводле ягоных словаў беларусаў падманула маскоўскае кадравае агенцтва.

Большая частка тых, хто працаваў на Шыкатане, зараз знаходзіцца ў Маскве і спрабуе адстаяць свае інтарэсы ў судзе.

Аднак некалькі чалавек не змаглі вярнуцца дадому, бо на дарогу няма грошай.

Як піша агенцтва Інтэрфакс, яны сталі бамжамі на Шыкатане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG