Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў. Актывіста судзіцьмуць за 30 газэт


Сяргей Нягацін

Сяргей Нягацін

Актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна затрымалі ў цэнтры Магілёва, сказўшы, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

У пастарунку міліцыянты правялі вобшук і знайшлі ў ягонай торбе трыццаць асобнікаў незалежных выданьняў «Тут і цяпер» і «Выбар».

Актывіст міліцыянтам даводзіў, што газэт не распаўсюджваў. Аднак яму ўсё адно інкрымінавалі парушэньне артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу «Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі». Склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Актывіст падпісаўся, што па атрыманьні позвы зьявіцца ў суд.

Прабыў Сяргей Нягацін у міліцыі дзьве гадзіны.
XS
SM
MD
LG