Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
22.15 Прыйшоў цягнік Бэрлін-Масква, пасажыры выходзяць і сядаюць у вагоны. Прадстаўнік праваахоўных органаў неафіцыйна пацьвердзіў, што праверка вакзала працягвалася 35 хвілін і што падставай стаў званок з паведамленьнем аб замінаваньні. Больш падрабязную інфармацыю абяцаюць даць заўтра.

22:00 Чыгуначны вакзал працуе ў звычайным рэжыме. Перапынак склаў 35 хвілін. Цягам гэтага часу не прымалі цягнікі з барысаўскага кірунку.

21:50 Наш карэспандэнт паведамляе, што рух цягнікоў аднаўляецца, гучаць абвесткі пра спазьненьні.

21:35 Сапёры з сабакамі зьехалі. Людзей пачалі запускаць у будынак вакзалу.

Як паведаміў у твітэры карэспандэнт Расейскай службы навінаў Уладзімер Чудзянцоў, у Менску адбылася эвакуацыя пасажыраў і пэрсаналу з будынку чыгуначнага вакзалу. На закрыты вакзал прыехала машына МНС. Усярэдзіне вакзалу — міліцыя з сабакам і група выбуховай тэхнікі.

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў на транспарце МУС патлумачылі, што ў міліцыю паступіў званок ад невядомага, які паведаміў аб замінаваньні вакзалу.

Фота: Уладзімер Чудзянцоў
XS
SM
MD
LG