Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане канфіскаваны асабняк сына Кадафі за $15 млн.


Саадзі Кадафі з партрэтам бацькі
Саадзі Кадафі з партрэтам бацькі

Па рашэньні суду ў Лёндане канфіскаваны асабняк, які належыць Саадзі Кадафі — сыну забітага лідэра Лібіі. Дом знаходзіцца ў адным з самых прэстыжных раёнаў брытанскай сталіцы — Хэмстадзе, яго кошт — каля $15 млн.

Асабняк Саадзі Кадафі канфіскаваны, ня гледзячы на тое, што фармальна ён належыць брытанскай кампаніі Capitana Seas, зарэгістраванай на Брытанскіх Віргінскіх астравах. Аднак суд Лёндану устанавіў, што фактычным уладальнікам гэтай кампаніі зьяўляецца трэці сын Кадафі — Саадзі Кадафі.

«Жылая ўласнасьць была набытая на грошы, атрыманыя незаконным шляхам», — падкрэсьліла, аб’яўляючы пра сваё рашэньне, судзьдзя.

Адвакат Мухамэд Шабаб, які прадстаўляў на працэсе новы ўрад Лібіі, заявіў, што «цяперашні суд паказвае, што эра, калі дыктатары і іх сем’і маглі выкарыстоўваць народныя сродкі для ўласнага ўзбагачэньня, скончылася».

Гэта першы падобны выпадак канфіскацыі маёмасьці сям’і Кадафі, і, як чакаецца, за ім будуць аналягічныя шматлікія рашэньні ў іншых краінах ЭЗ.

Цяпер 39-гадовы Саадзі Кадафі знаходзіцца ў Нігеры, які 11 верасьня 2011 году даў яму прытулак. У лістападзе мінулага году прэзыдэнт Нігеру Мухамэд Іусуфу заявіў, што яго краіна дала Кадафі-малодшаму прытулак з «гуманістычных меркаваньняў».

У лютым Лібія запатрабавала экстрадзіраваць Саадзі Кадафі пасьля яго выказваньняў, што ён мае намер ўзначаліць паўстаньне супраць лібійскага часовага ўраду. Аднак улады Нігеру выдаць сына Кадафі адмовіліся.

Саадзі — трэці зь сямі сыноў Кадафі — адмовіўся ў 2004 годзе ад футбольнай кар’еры, каб ўзначаліць элітнае злучэньне лібійскай арміі, выяўляў цікавасьць да кінаіндустрыі і ўклаў у вытворчасьць фільмаў каля $100 млн.

Пра гэта паведамляе партал Delfi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG