Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак за тое, што выйшаў падтрымаць бацьку


Ігар Аскерка каля будынка Барысаўскага раённага суду разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і свайго бацькі. Фота Эўрапейская Беларусь

Ігар Аскерка каля будынка Барысаўскага раённага суду разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і свайго бацькі. Фота Эўрапейская Беларусь

Жыхар Барысава Ігар Аскерка, сын Анатоля Аскеркі, асуджанага за акцыю ў падтрымку палітвязьня Андрэя Саньнікава, пакараны 10-суткавым адміністратыўным арыштам.

Маладога чалавека затрымалі 11 сакавіка каля будынка суду Барысаўскага раёну, пасьля таго як ён разгарнуў плякаты са словамі ў падтрымку бацькі і беларускіх палітвязьняў.

9 сакавіка той самы суд Барысаўскага раёну арыштаваў на 15 і 10 сутак сябра Партыі БНФ Анатоля Аскерку і моладзевага актывіста Івана Шутко.

8 сакавіка, у дзень нараджэньня палітвязьня Андрэя Саньнікава, яны выйшлі ў цэнтар Барысава зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і партрэтам былога кандыдата ў прэзыдэнты, піша БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG