Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль мінулай ноччу нанёс новыя авіяўдары па Паласе Газы – у адказ на працяг ракетных абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі палестынскімі ваяўнікамі.

Паводле зьвестак палестынскіх мэдыкаў, у выніку авіяўдараў па гарадах Газа і Хан-Юніс загінулі два чалавекі. Агулам 20 палестынцаў загінулі ў Газе за апошнія тры дні ў выніку ізраільскіх паветраных удараў. Пераважная большасьць зь іх – чальцы розных радыкальных груповак.

За апошнія трое сутак з тэрыторыі Газы па Ізраілю былі выпушчаныя больш за 120 ракет, у тым ліку больш за 10 – мінулай ноччу. Адказнасьць за абстрэлы бяруць на сябе групоўкі «Ісламскі джыхад» і «Народныя камітэты супраціву» – але не Хамас, пад кантролем якога знаходзіцца ўрад Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG