Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежны менскі эканаміст Сяргей Чалы перакананы, што Нацбанку ёсьць сэнс уводзіць і буйнейшыя, чым 200-тысячная, купюры.

«У нас увесь час выходзіць, што максымальная купюра складае каля 20 эўра. Гэта мала ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Людзі мусяць карыстацца вялікімі пачкамі... Было б лягічна правесьці і дэнамінацыю, бо пасьля двухразовага росту цэнаў наяўны шэраг купюр выкарыстоўваць ня надта зручна, а дробныя грошы амаль зусім непатрэбныя, і іх будуць выводзіць з абарачэньня», — кажа Чалы

Сяргей Чалы мяркуе, што запавольваньне інфляцыі сёлета сапраўды мае месца. Аднак зараз з апераджэньнем растуць рэгуляваныя ўрадам цэны, у прыватнасьці на нафтапрадукты, тарыфы на праезд, якія фактычна даганяюць ранейшае агульнае павышэньне цэнаў.

Спадар Чалы мяркуе, што ўлады здолеюць утрымаць нізкую інфляцыю, бо, навучыўшыся на памылках мінулага году, ніхто не захоча сёлета іх паўтараць. Разам з тым Нацбанку ня трэба сьпяшацца са зьменай стаўкі рэфінансаваньня, перакананы Сяргей Чалы: менавіта яна была інструмэнтам для стрымліваньня інфляцыі.
XS
SM
MD
LG