Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Злотнікаў: Гэта вынік ранейшай інфляцыі


Леанід Злотнікаў

Леанід Злотнікаў

Увод у абарачэньне 200-тысячнай купюры спросьціць разьлікі і ня выкліча дадатковай інфляцыі, мяркуе незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў. Але інфляцыя надалей пагражае даходам беларусаў, перакананы ён.

«Тое, што Нацбанк увёў новую купюру, — гэта вынік ранейшай інфляцыі, у выніку якой людзям трэба мець шмат наяўных грошай, каб разьлічвацца. Для дзяржавы ж надта дорага на дробных грошах рабіць абарону ад падробак. Таму зразумела, што лепей мець буйныя купюры для разьлікаў».

Леанід Злотнікаў ня верыць у абяцаньні нізкай інфляцыі, якія гучаць з боку Нацбанку:

«Інфляцыя будзе, таму што Нацыянальны банк ня можа супраціўляцца патрабаваньням ураду выдаваць танныя крэдыты. Інфляцыя будзе, можа, ня 208 адсоткаў, як летась, а 80...»
XS
SM
MD
LG