Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія адзначае гадавіну аварыі на Фукусімскай АЭС


Імпэратар Акіхіта з жонкай моляцца за ахвяр леташняй катастрофы, 11 сакавіка, 2012
Імпэратар Акіхіта з жонкай моляцца за ахвяр леташняй катастрофы, 11 сакавіка, 2012
У Японіі сёньня прайшлі жалобныя ўрачыстасьці з нагоды першай гадавіны катастрафічнага землятрусу і цунамі, якія спрычынілі гібель 19 тысяч чалавек і аварыю на Фукусімскай АЭС. У выніку катастрофы 100 тысяч чалавек засталіся бяз даху над галавой.

Імпэратар Японіі Акіхіта на цырымоніі ў Такійскім нацыянальным тэатры ўшанаваў памяць загінулых хвілінай маўчаньня. Кампанія TEPCO – апэратар АЭС "Фукусіма-1", абнародавала чарговае выбачэньне і абяцаньне палепшыць свае сыстэмы бясьпекі.

Гадавіну аварыі на Фукусімскай АЭС адзначылі сёньня і актывісты ў Эўропе. Некалькі соцень людзей узялі ўдзел у акцыях, якія прайшлі ў Францыі, Гішпаніі і Польшчы. Удзельнікі выказвалі спачуваньне ахвярам леташняй катастрофы ў Японіі і патрабавалі адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG