Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыбыткі беларусаў у студзені зьменшыліся на 6,5%


Рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва Беларусі ў студзені зьнізіліся на 6,5%. На такія апэратыўныя зьвесткі спасылаецца Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле падлікаў ведамства, грашовыя даходы па выніках першага месяца 2012 году склалі 93,5% да ўзроўню студзеня 2011-га і 83,7% у параўнаньні са сьнежнем мінулага году.

Реальны заробак бюджэтнікаў у Беларусі сёлета ў студзені склаў 97,3% да ўзроўню студзеня 2011 году. Намінальны налічаны сярэднемесяцовы заробак у студзені зафіксаваны на адзнацы 2 мільёны 880 тысяч рублёў, што перавышае 200% да ўзроўню студзеня мінулага году і 100,1% да ўзроўню леташняга сьнежня.

Па выніках 2011 году інфляцыя ў Беларусі перавысіла 108%, а з улікам двух дэвальвацый рубель абясцэніўся практычна ўтрая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG