Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіча ня выпусьцілі зь Беларусі


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Зь беларуска-літоўскай мяжы разьвернуты адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Як паведаміў Свабодзе сам праваабаронца, разам з жонкай і двума дзецьмі ён па асабістых справах накіроўваўся ў Вільню.

На пункце пропуску «Каменны лог», адкуль на гэтым тыдні давялося вяртацца дадому і іншым апазыцыянэрам, яму сказалі, што выезд за мяжу для яго забаронены – маўляў, ягонае прозьвішча значыцца ў базе зьвестак невыязных грамадзянаў. Пры гэтым зазначылі, што на сямейнікаў Стэфановіча такая забарона не распаўсюджваецца.

Прычыну абмежаваньня права на выезд Валянціну Стэфановічу памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы зьвяртацца ў аддзел міграцыі і грамадзянства на месцы жыхарства. Прыблізна тое ж дагэтуль казалі палітыкам Анатолю Лябедзьку, Аляксандру Дабравольскаму, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку.

Праваабаронца перакананы, што ніякіх законных падставаў абмежаваньня яго выезду зь Беларусі ў праваахоўных структураў няма – штраф за нібыта ўтойваньне прыбыткаў ад праваабарончай дзейнасьці ім выплачаны ў поўным аб'ёме. Тым ня меней, Валянцін Стэфановіч вымушаны быў вярнуцца ў Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG