Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 сакавіка ў Літве адзначаюць 22 угодкі аднаўленьня незалежнасьці. Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

Ня гледзячы на спробы супрацоўнікаў Дзяржаўнага памежнага камітэту заблякаваць выезд зь Беларусі для апанэнтаў рэжыму, усе апазыцыйныя палітыкі, запрошаныя ў літоўскую сталіцу, туды ўсё ж трапілі.

Як паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі, лідэр гэтай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, раней спыненыя на беларуска-літоўскай мяжы і разьвернутыя назад, знайшлі магчымасьць патрапіць на тэрыторыю Эўразьвязу, абышоўшы рэжымныя кардоны. Вось што сказаў Анатоль Лябедзька:

– Наш выезд – гэта форма пратэсту і аднаўленьня дзеяньняў нормаў Канстытуцыі датычна свайго права на свабоднае перамяшчэньне. Сьпіс палітычных невыязных – гэта антыканстытуцыйнае рашэньне ўладаў РБ.

На думку спадара Лябедзькі, улады праводзяць тактыку кропкавага абмежаваньня на выезд для апазыцыйных актывістаў, паколькі беларуска-літоўскую мяжу бесьперашкодна перасеклі кіраўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, прадстаўнікі руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч і Аляксей Кавалец. Магчыма, робіць выснову лідэр АГП, такім чынам улада імкнецца ўбіць клін ў апазыцыю: маўляў, адным на мяжы – зялёнае сьвятло, іншым – чырвонае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG