Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсэктар: яшчэ на аднаго хабарніка больш


Генэральны дырэктар адкрытага акцыянэрнага таварыства «Агат – электрамэханічны завод» Віктар Прыемка абвінавачваецца ў атрыманьні хабару за станоўчае вырашэньне пытаньня аб продажы заводзкай маёмасьці староньняй арганізацыі. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Сьледчага камітэту Беларусі.

Інфармацыя пра затрыманьне кіраўніка менскага прадпрыемства і ягонага намесьніка ў камэрцыйных пытаньнях Алега Ляўковіча зьявілася 7 сакавіка, але ў сілавых структурах абставіны затрыманьня тады не ўдакладнялі. Цяпер вядома, што Віктар Прыемка знаходзіцца пад вартай, Алег Ляўковіч – пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Прыемку прад'яўленае абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу «Атрыманьне хабару», што прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.

У Сьледчым камітэце паведамляюць, што падазраваныя былі затрыманыя падчас атрыманьня хабару ў памеры больш за 6 тысяч даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG