Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Саньнікава Андрэя Варвашэвіча выключылі з адвакацкай калегіі


Гэтае рашэньне прэзыдыюм Менскай калегіі адвакатаў, у якую уваходзіць Андрэй Варвашэвіч, было прынятае 6 сакавіка.

Адваката выключылі з калегіі «за праступак, які несумяшчальны са званьнем адваката».

Паводле крыніц ў адвакатуры, падставай стаў інцыдэнт з удзелам Варвашэвіча, які адбыўся ў лістападзе 2011 года. Адвакат ня лічыць сябе вінаватым і аспрэчвае рашэньне паводле гэтага інцыдэнту, а таксама намераны аспрэчыць ў судзе рашэньне аб выключэньні яго з калегіі. Паводле беларускага закону, такое рашэньне ёсьць падставай для пазбаўленьня абаронцы адвакацкай ліцэнзіі Мін’юстам.

Андрэй Варвашэвіч — другі абаронца , якога выключылі з калегіі адвакатаў за час абароны экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. У 2011 годзе ў такім жа становішчы апынуўся вядомы адвакат Павал Сапелка, якога ў выніку пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Андрй Варвашэвіч абараняў Андрэя Саньнікава на судзе, які закончыўся асуджэньнем палітыка на 5 год зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня. Пазьней Андрэй Варвашэвіч рэгулярна наведваў Саньнікава ў калёніях, пісаў скаргі на тое, як у зьняволеньні абыходзіліся з ягоным падабаронным.
XS
SM
MD
LG