Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урады Беларусі, Расеі і Казахстану папярэдзілі краіны Захаду пра недапушчальнасьць мераў эканамічнага ўціску. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кабінэтаў міністраў трох дзяржаў, што разьмешчаная на афіцыйным сайце ўраду РБ.

Тры ўрады выступаюць ад імя створанага імі Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы.

На думку падпісантаў, эканамічныя абмежаваньні ствараюць штучныя бар'еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды для ўзаемадзеяньня на тэрыторыі Мытнага саюзу, што прыносіць страты прадуктыўнаму супрацоўніцтву, разьвіцьцю інтэграцыйных працэсаў на эўразійскім кантынэнце.

У сумеснай заяве не ўдакладняецца, на якія дзеяньні ў адказ гатовыя саюзьнікі ў выпадку абвяшчэньня эканамічных санкцый супраць чальцоў Мытнага саюзу ці Адзінай эканамічнай прасторы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG