Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея і Арабская Ліга дамовіліся па Сырыі


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Расея дасягнула дамоўленасьці зь Лігай арабскіх дзяржаў ў пытаньні Сырыі.

Па выніках сустрэчы са сваімі арабскімі калегамі ў Каіры міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выступіў з наступнай заявай:

"У выніку мы ўзгаднілі сумесную пазыцыю зь пяці пунктаў.

Першае – спыненьне гвалту, адкуль бы ён не сыходзіў.

Другое – стварэньне бесстароньняга, незалежнага маніторынгавага мэханізму

Трэцяе – ніякага замежнага ўмяшаньня.

Чацьвёртае – бесьперашкодная дастаўка гуманітарнай дапамогі для ўсіх сырыйцаў.

І пятае – цьвёрдая падтрымка місіі Кофі Анана з мэтай пачатку палітычнага дыялёгу паміж урадам і ўсімі апазыцыйнымі групамі".


Раней Расея і Кітай заблякавалі праект рэзалюцыі па Сырыі, прапанаваны Радзе бясьпекі ААН Лігай арабскіх дзяржаў і краінамі Захаду.

Таксама сёньня прэзыдэнт Сірыі Башар Асад заявіў спэцпрадстаўніку ААН па Сірыі Кофі Анану, што гатовы дамагацца спыненьня гвалту ў краіне, але, паводле яго слоў, урэгуляваньню праблемы перашкаджаюць "тэрарысты". Сірыйскае агенцтва SANA прыводзіць словы Асада аб немагчымасьці пасьпяховага дыялёгу ва ўмовах, калі "ўзброеныя тэрарысты сеюць ў краіне хаос і нестабільнасьць".

Тым часам актывісты сірыйскай апазыцыі паведамілі, што ў суботу ў горадзе Ідліб на паўночным захадзе краіны ў сутыкненьнях з урадавымі сіламі былі забітыя 12 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG