Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі ня выпусьцілі з краіны каардынатара кампаніі «За свабодныя выбары» Віктара Карняенку і старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна. Палітыкі накіроўваліся ў Літву.

Пра забарону на выезд зь Беларусі Карняенку і Калякіну паведамілі на памежным пункце «Каменны Лог» беларуска-літоўскай мяжы. Тлумачэньняў адмовы не далі.

«Мы ехалі на аўто па зялёным калідоры. Праз 15 хвілін, як мы аддалі дакумэнты на пашпартны кантроль, да нас падышоў старэйшы зьмены і паведаміў, што ў выезде зь Беларусі нам адмоўлена. Аддаў пашпарты без ніякіх пазнакаў і загадаў вярнуцца назад», — паведаміў «Свабодзе» Віктар Карняенка.

Віктар Каряненка заўважыў, што не атрымліваў паведамленьняў пра забарону на выезд ад дзяржаўных органаў, як таго патрабуе закон. Апошні раз ён выязджаў за мяжу 23 лютага і тады ніякіх праблемаў пры выездзе не ўзьнікла.

7 сакавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня змог выехаць у Літву. На памежным пункце «Каменны Лог» беларускія памежнікі забаранілі яму перасячэньне дзяржаўнай мяжы. Тлумачэньняў адмовы не далі. Сам Лябедзька лічыць, што трапіў у чорны сьпіс апазыцыянэраў, якім улады забаранілі выяжджаць у краіны Эўразьвязу.

Беларускія ўлады афіцыйна не пацьвярджаюць наяўнасьць такога сьпісу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG