Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: Праект беларускай АЭС — безадказны


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс

Літва заклікае Эўразьвяз далучыцца да пратэсту супраць АЭС у Беларусі і Калінінградзе.

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заклікаў краіны Эўразьвязу прытрымлівацца адзінай пазыцыі ў размове аб заплянаваным будаўніцтве АЭС па суседзтве зь Літвой — у Астравецкім раёне Беларусі і Калінінградзкай вобласьці Расеі.

Такі заклік з боку Літвы прагучаў на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-сябраў ЭЗ у Капэнгагене.

Як паведамляе Delfi.lt, кіраўнік літоўскай дыпляматыі заклікаў краіны-сябры ЭЗ гаварыць адным голасам з нагоды безадказных праектаў атамных станцый у Беларусі і Калінінградзкай вобласьці, якія парушаюць міжнародныя прынцыпы атамнай бясьпекі, стандарты і канвэнцыі«, — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы.

Ажубаліс падкрэсьліў, што ў час крызісу «асабліва важна прытрымлівацца агульных, салідарных прынцыпаў, заснаваных на зьнешняй палітыцы Эўразьвязу, забясьпечыць ўзгодненасьць і празрыстасьць дзеяньняў ЭЗ, выкарыстоўваць магчымасьці службы зьнешніх сувязяў».

Беларусь плянуе пабудаваць АЭС у 50 кілямэтрах ад літоўскай мяжы, Расея — у Калінінградзкай вобласьці побач з Літвой.

Літва сьцьвярджае, што да гэтага часу не атрымала здавальняючых адказаў з нагоды ўзьдзеяньня гэтых станцый на навакольнае асяродзьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG